Пішам беларускія тэксты арабскім алфавітам

Ваш тэкст арабіцай:

	  ژِوَ بَلَرُثْ!
	
Капіяваць Спампаваць як выяву

Што гэта і навошта?

Гэта старонка дазваляе транслітараваць тэксты на беларускую арабіцу. Напрыклад, каб надрукаваць на цішотцы, на кубку ці на іншым мерчы. Проста ўводзьце тэкст кірыліцай вышэй і старонка выдасць вам той жа тэкст арабіцай. Таксама ў вас будзе магчымасць спампаваць яго ў выглядзе выявы для друку.

Што такое беларуская арабіца?

Мала хто ведае, але "натуральнымі" для беларускай мовы з'яўляюцца не толькі кірылічны і лацінскі алфавіты, але таксама і арабскі алфавіт! Беларускую арабіцу стварылі на аснове звычайнага арабскага алфавіта татары, якія жывуць на нашай зямлі з 14 стагоддзя, першапачаткова па запрашэнню літоўскіх князёў. С цягам часу беларускія татары забылі сваю родную мову і пачалі карыстацца старабеларускай, але для запісу яе выкарыстоўвалі арабскі алфавіт, пашыраны некаторымі літарамі для перадачы беларускай фанетыкі. Захаваліся так званыя "кітабы" - кнігі на беларускай мове напісаныя арабскім пісьмом. Падрабязней чытайце, напрыклад, у Вікіпедыі.

Абмежаванні

Гэты праект створаны выключна з мэтай папулярызацыі беларускай мовы. Згенераваны тэкст не можа выкарыстоўвацца ў якасці эталона беларускага арабічнага пісьма. Алгарытм транслітарацыі (з істотнымі агаворкамі) заснаваны на матэрыялах Вікіпедыі.

Пры гэтым аўтар імкнецца да захавання гістарычнай дакладнасці ў той ступені, ў якой гэта не перашкаджае магчымасці запісваць сучасную мову.

На дадзены момант праграма заснавана на дапушчэнні, што зыходны тэкст запісаны афіцыйным правапісам.

Open Source

Зыходны код старонкі з'яўляецца адкрытым і можа свабодна распаўсюджвацца, у тым ліку з любымі зменамі. Рэпазітары на GitHub: бібліятэка транслітарацыі | сайт | канвертацыя ў SVG

Я заўважыў памылку / у мяне ёсць пытанне.

Пішыце на hello@arabica.space